Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 жніўня 2013, 12:43

Спартсменкі "Мінска" сталі пераможцамі 1-га Кубка Беларусі па пляжнаму футболу сярод жанчын

7 жніўня, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Каманды футбольнага клуба "Мінск" выйгралі чарговы Кубак Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трэці па ліку ганаровы трафей гэтага сезона заваявала жаночая каманда, якая стала пераможцам першага розыгрышу Кубка Беларусі па пляжнаму футболу. У фінальным паядынку падапечныя Рамана Лявіцкага 6 жніўня абыгралі магілёўскі клуб "Надзея-Днепр" з лікам 6:2. У паўфінале мінчанкі разграмілі футбалістак віцебскага "Універсітэта" - 7:1. У гульні за 3-е месца віцябчанкі выйгралі ў "Гомеля" з лікам 6:4.

Усе індывідуальныя прызы дасталіся футбалісткам каманды-пераможцы: лепшым іграком кубкавага розыгрышу прызнана Кацярына Міклашэвіч, лепшым варатаром - Іна Бацяноўская, а Ліяне Мірашнічэнка, якая забіла чатыры мячы, не было роўных сярод бамбардзіраў.

За тры дні да "пляжнага" фіналу, 3 жніўня, мінчанкі святкавалі перамогу і ў вырашальным паядынку розыгрышу Кубка Беларусі па "вялікаму" футболу, разграміўшы спартсменак "Бабруйчанкі" з лікам 3:0.

У чэмпіянаце краіны сярод жаночых каманд мінскія футбалісткі таксама не ведаюць сабе роўных, атрымаўшы 14 перамог у 14 праведзеных гульнях, забіўшы ў іх 118 мячоў і не прапусціўшы ніводнага.

У гэтым сезоне кубак краіны заваявала і мужчынская каманда ФК "Мінск", якая ў канцы мая абыграла ў фінальным матчы мінскіх дынамаўцаў у серыі пасляматчавых пенальці.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі