Фота з архіва
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ноч з нядзелі на панядзелак па мінскім часе беларускія ігракі прынялі ўдзел у выставачных матчах Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.
"Ванкувер" уступіў "Сіэтлу" з лікам 3:5, паўгадзіны гульнявога часу ў варотах канадскай каманды правёў Мікіта Талапіла, які адбіў 13 з 14 кідкоў. Яго аднаклубнік Даніла Клімовіч нанёс пяць кідкоў па варотах і выканаў два сілавыя прыёмы. "Філадэльфія" ў серыі булітаў абыграла "Нью-Ёрк Айлендэрс" (3:2), галкіпер "лётчыкаў" Аляксей Коласаў прапусціў дзве шайбы за два перыяды.
"Калгары" ў авертайме перамог "Эдмантан" (3:2), абаронца пераможцаў Ілья Салаўёй правёў на пляцоўцы 17 мінут. "Анахайм" уступіў "Лос-Анджэлесу" з лікам 1:3, нападаючы Ягор Сідараў набранымі ачкамі не вызначыўся. Напярэдадні першым з беларусаў на лёд у перадсезонным матчы выйшаў Уладзіслаў Калячонак, чый новы клуб "Далас" па булітах абыграў "Сент-Луіс" (2:1).
Новы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі стартуе 7 кастрычніка.-0-