Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лістапада 2025, 15:31

Лепшыя работнікі спартыўнай галіны адзначаны ўзнагародамі НАК і Мінспорту
 

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады суверэннай гісторыі беларускія атлеты дасягнулі выдатных рэзультатаў на самых прэстыжных міжнародных турнірах - Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы. Шмат у чым гэта вялікая заслуга Міністэрства спорту і турызму. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка ў час мерапрыемстваў у гонар 30-годдзя з дня заснавання Мінспорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік НАК падкрэсліў, што ўсе работнікі спартыўнай галіны - ад тэхнікаў, адміністратараў, трэнераў, урачоў да міністра - дакладна выконваюць свае няпростыя задачы і садзейнічаюць дасягненням беларускіх спартсменаў. Нацыянальны алімпійскі камітэт заўсёды плённа працуе разам з Мінспорту, і гэта супрацоўніцтва прыносіць добрыя вынікі, так будзе і ў далейшым, падкрэсліў Віктар Лукашэнка. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук таксама адзначыў, што ўсе спартыўныя структуры нашай краіны дзейнічаюць з поўнай самааддачай, каб беларускія балельшчыкі радаваліся поспехам беларускіх атлетаў на міжнароднай арэне.
За тры дзесяцігоддзі Міністэрства спорту і турызму сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам, Прэзідэнцкім спартыўным клубам, спартыўнымі федэрацыямі прайшлі складаны і яркі шлях, напоўнены вялікімі перамогамі, важнымі пераўтварэннямі і значным укладам у развіццё галіны ў нашай краіне, падкрэсліў Сяргей Кавальчук.

Кіраўнікі НАК і Міністэрства спорту і турызму ўручылі ганаровыя граматы, падзякі і каштоўныя падарункі лепшым прадстаўнікам спартыўнай галіны - заслужаным трэнерам, урачам і ветэранам беларускага спорту.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі