Сцяг Серада, 18 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2026, 16:29

Кваліфікацыя і фінал жаночага турніру ў лыжнай акрабатыцы на АГ-2026 адбудуцца 18 лютага


 

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі перанесены на 18 лютага. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Старт жаночага адборачнага турніру ў Лівінья быў запланаваны на 12.45 па мінскім часе. З-за складаных умоў надвор'я пачатак адкладалі чатыры разы, але ў рэшце рэшт арганізатары прынялі рашэнне перанесці кваліфікацыю з 17 на 18 лютага. Адбор стартуе ў 12.00, фінальныя спробы - у тры гадзіны дня.

Прычынай рашэння аб пераносе стаў моцны снегапад, з-за якога сёння немагчыма забяспечыць аказанне тэрміновай медыцынскай дапамогі ў выпадку яе неабходнасці. Дарогі засыпаны снегам, што ўскладняе дастаўку нават да мясцовага медыцынскага пункта, не могуць узляцець і верталёты.

Удзел у жаночай кваліфікацыі прымуць 25 фрыстайлістак, у тым ліку нашы Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава. Па выніках першага раўнда адбору адразу ў фінал пройдзе лепшая шасцёрка, яшчэ 6 пуцёвак у вырашальны турнір будуць разыграны ў другім крузе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі