Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць першы матч дамашняй міні-серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Процістаяць мінчанам будзе "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, за якое выступаюць беларусы Іван Кульбакоў і Андрэй Бялевіч. У пачатку месяца валжане пацярпелі чатыры паражэнні запар, і толькі 12 кастрычніка перапынілі няўдачны адрэзак, перамогшы на выездзе "Барыс" (5:3). "Зубры" з апошніх чатырох матчаў прайгралі тры, наша каманда з 16 ачкамі займае сёмае месца ў табліцы Захаду. Ніжагародцы дзякуючы ўдачнаму старту сезона ідуць у канферэнцыі другімі з 19 баламі.
У бягучым рэгулярным чэмпіянаце КХЛ "Дынама" і "Тарпеда" ўжо сустракаліся на "Мінск-Арэне" - 24 верасня гаспадары лёду дзякуючы хет-трыку Віталя Пінчука атрымалі перамогу з лікам 3:2. У маючым адбыцца матчы сталічнаму клубу не дапаможа абаронца Брэдзі Лайл, які быў унесены ў спіс траўміраваных пасля нядаўняй гульні з "Шанхайскімі Драконамі". Стартавае ўкідванне ў паядынку "зуброў" з "аленямі" адбудзецца ў 19.10.-0-