Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2025, 12:57

Беларускія веласіпедысты заваявалі 15 узнагарод на першынстве Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва
7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены выйгралі 15 медалёў першынства Расіі па веласіпедным спорце на трэку, якое праходзіла ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў гоншчыкі вызначылі прызёраў у мэдысане - парнай гонцы на вынослівасць. У моладзі да 22 гадоў другі рэзультат паказалі беларускі Паліна Конрад і Ірына Чуянкова, тройку лепшых замкнулі іх суайчынніцы Адэліна Сакун і Аліна Кароткіна. Перамогу ў гэтым відзе праграмы атрымалі дзяўчаты з Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, сярод юніёраў да 18 гадоў трэцяе месца занялі нашы Арцём Барушкоў і Іван Віцько.

Такім чынам, у агульнай колькасці за шэсць дзён на велатрэку "Лакасфінкс" беларускія спартсмены заваявалі 15 узнагарод - 9 сярэбраных і 6 бронзавых. Удзельнікі першынства Расіі раней разыгралі медалі ў індывідуальнай і каманднай гонках праследавання, асабістым і камандным спрынце, гіце з месца, омніуме, гонцы па ачках, скрэтчы, гонцы з выбываннем і кейрыне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі