Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 верасня 2015, 17:52

Беларускія гімнасткі выйгралі сярэбраныя медалі ў камандным заліку на ЧС у Штутгарце

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гімнасткі Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна, Арына Шарапа і Ганна Бажко выйгралі сярэбраныя медалі ў камандным заліку на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у Штутгарце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на сусветным форуме ў Германіі завяршыліся кваліфікацыйныя спаборніцтвы па індывідуальнай праграме мнагабор'я, згодна з якімі вызначаліся ўдзельніцы фіналаў у асобных практыкаваннях і месцы ў камандным заліку.

Першае месца заняла зборная Расіі, гімнасткі з гэтай краіны пасля чатырох відаў праграмы (абруч, мяч, булавы, стужка) набралі ў суме 149,990 бала. Беларускі фінішавалі другімі ў камандным заліку - 141,314 бала. Бронзавымі прызёрамі сталі гімнасткі з Украіны - 141,196 бала.

Раней на чэмпіянаце свету ў Штутгарце лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта заваявала бронзавую ўзнагароду ў практыкаванні з мячом. Сёння вечарам вызначацца пераможцы ў асобных практыкаваннях з булавамі і стужкай.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі