Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2025, 15:50

Беларускі каратыст Дэвід Нгуен увайшоў у топ-10 турніру Серыі А ў Зальцбургу

Фота з архіва
Фота з архіва
8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Дэвід Нгуен увайшоў у дзясятку лепшых на турніры Серыі А Міжнароднай федэрацыі каратэ, які адбыўся ў аўстрыйскім Зальцбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На старце спаборніцтваў у вазе да 75 кг Нгуен адолеў датчаніна Крыстафера Нільсена, пасля чаго прайграў будучаму пераможцу - Раікі Фуната з Японіі. У суцяшальнай сетцы Дэвід прайшоў атлетаў з Францыі і Славеніі, але ў паядынку за права выйсці ў "бронзавую" сутычку мінімальна ўступіў немцу Раману Райсвіху (9:10). У агульнай табліцы Нгуен заняў сёмае месца сярод 95 удзельнікаў.

Усяго ў Зальцбургу выступілі больш за 1200 каратыстаў з 82 краін, нашу каманду прадставілі 11 спартсменаў. У дзяўчат далей за іншых зайшла Марыя Азарава (да 61 кг), якая спынілася на стадыі адной восьмай фіналу.

На папярэднім турніры Серыі А, які праходзіў у лютым у кіпрскай Ларнацы, беларус Іван Кудзінаў заваяваў золата ў катэгорыі звыш 84 кг. Заключны этап Серыі А па каратэ 2025 года адбудзецца ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры ў пачатку кастрычніка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі