Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2024, 13:07

У Мінскай вобласці ў 2024 годзе пабудуюць амаль мільён квадратных метраў жылля

Фота з архіва
Фота з архіва
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскай вобласці ў бягучым годзе пабудуюць каля мільёна квадратных метраў жылля. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама.

У 2023 годзе ў Мінскай вобласці ўвялі ў эксплуатацыю 1237,4 тыс. кв.м жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 271,3 тыс. Лідарам па аб’ёмах уведзеных у строй аб’ектаў традыцыйна стаў Мінскі раён, дзе здадзена больш як 450 тыс. кв.м жылля. За ім ідуць Барысаўскі, Дзяржынскі і Смалявіцкі раёны.

У 2024 годзе ў цэнтральным рэгіёне плануюць пабудаваць не менш як 970 тыс. кв.м жылля, аб’ёмы дзяржпадтрымкі не зменшацца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі