Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2024, 17:34

Тарасенка: да 2035 года праект "Здаровыя гарады і пасёлкі" павінен ахапіць больш за 1500 населеных пунктаў

Фота з архіва
Фота з архіва
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 2035 года ў рэспубліканскім прафілактычным праекце "Здаровыя гарады і пасёлкі" павінны ўдзельнічаць 1500-1700 населеных пунктаў. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка ў час падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напрамак "Здаровыя гарады і пасёлкі" бярэ свой пачатак у 2012 годзе. Мы пачалі з рэалізацыі праекта ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. На сёння ў нас у рэспубліцы ва ўсіх рэгіёнах ужо налічваецца 270 населеных пунктаў. З улікам пастаўленых мэт мы гаворым, што да 2035 года іх у нас павінна быць каля 1500-1700. Гэта амбіцыйная задача. У залежнасці ад насельніцтва ёсць розныя тэрыторыі: сельскія населеныя пункты, малыя гарады, гарадскія пасёлкі, гарады абласнога падпарадкавання або абласныя гарады", - сказаў Аляксандр Тарасенка.

Ён падкрэсліў, што ў залежнасці ад магчымасцей населеных пунктаў выбіраюцца крытэрыі для вызначэння пераможцаў сярод іх. Гэта дэмаграфічны складнік, гігіенічныя і эпідэміялагічныя паказчыкі, добраўпарадкаванне тэрыторый, наяўнасць веласіпедных дарожак, пляцовак для заняткаў спортам на прыдваровых тэрыторыях, уключанасць насельніцтва ў актыўны лад жыцця, выкарыстанне фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, рэалізацыя праектаў у школах.

Паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, у конкурсе на лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта "Здаровыя гарады і пасёлкі" спаборнічалі 84 удзельнікі. Пераможцы былі вызначаны ў 6 намінацыях. Сярод лепшых - Магілёўская, Гомельская і Брэсцкая вобласці. "Упэўнены ў тым, што гэты напрамак у Беларусі будзе эфектыўна развівацца", - дадаў Аляксандр Тарасенка.

У намінацыі "Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва 60 тыс. чалавек і больш" перамог Мазырскі раённы выканаўчы камітэт. У намінацыі "Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 10 да 60 тыс. чалавек" - Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт. У чатырох іншых намінацыях пераможцамі сталі Сенненскі, Дрыбінскі, Гомельскі (аграгарадок Улукоўе) і Калінкавіцкі (аграгарадок Дудзічы) раённыя выканаўчыя камітэты.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі