Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2022, 19:22

"Раўбічы" сустракаюць маладзёжны навукова-тэхнічны форум арганізацый сувязі

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартаваў маладзёжны навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны форум арганізацый сувязі "Думай! Развівайся! Дзейнічай!" у Раўбічах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

З 6 па 8 красавіка на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" праводзіцца маладзёжны навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны форум арганізацый сувязі "Думай! Развівайся! Дзейнічай!" і конкурс інтэлектуальных праектаў "Хакатон-2022". Гэтыя мерапрыемствы - добрая магчымасць намеціць амбіцыйныя арыенціры, правесці час з карысцю і знайсці аднадумцаў. На конкурсе будзе прадстаўлена 15 інтэлектуальных праектаў.

У рамках форуму пройдзе шмат сустрэч, у прыватнасці, з міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганам, першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Паўлам Ткачом, а таксама з вядомымі палітыкамі і сацыёлагамі. Будуць працаваць розныя пляцоўкі, накіраваныя на развіццё лідарскіх якасцей, камандаўтварэнне, павышэнне ведаў у галіне сучасных тэхналогій.

"Асновай маладзёжнай палітыкі з'яўляецца разуменне таго, што моладзь, студэнты і навучэнцы - гэта не толькі кадравы рэзерв сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, але і яго авангард. Неабходна адзначыць, што ў арганізацыях сістэмы Мінсувязі працуе амаль 5 тыс. чалавек ва ўзросце да 31 года, - расказалі ў прэс-службе. - Дзякуючы падтрымцы Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі моладзь прымае актыўны ўдзел у буйных іміджавых і спартыўных мерапрыемствах, конкурсах, інтэлектуальных гульнях і форумах. Яны разумеюць, што працоўная дзейнасць кожнага на рабочым месцы - аснова дабрабыту і працвітання", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі