Сцяг Чацвер, 19 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 снежня 2025, 09:35

Першацветы распусціліся ў снежні ў Белавежскай пушчы

Фота Нацпарка "Белавежская пушча"
Фота Нацпарка "Белавежская пушча"
15 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У нацыянальным парку "Белавежская пушча" ў снежні заўважылі першацветы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на нацпарк.

"Залішне высокія тэмпературы або іх ваганне выклікае парушэнне перыяду спакою ў раслін, што ў выніку прыводзіць да нясвоечасовага раскрыцця пупышак, цвіцення, з'яўлення лісця", - растлумачылі спецыялісты нацыянальнага парку.

Амаль як у казцы "12 месяцаў", у лясах Белавежскай пушчы ў снежні заўважылі першацветы - кветкі ветраніцы дубраўнай. Звычайна ж яна цвіце ў сярэдзіне вясны, утвараючы цэлыя белыя дываны ў змешаных лясах і на палянах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі