Сцяг Субота, 31 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2021, 11:36

Пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку на праезд у электрычках

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўцаны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50 працэнтаў ад кошту праезду ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам нумар 176 ад 29 красавіка 2011 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" (у рэдакцыі ад 6 ліпеня 2020 года).

Для таго, каб купіць білет са скідкай, трэба прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе ў час паездкі.

Пры гэтым у БЧ звяртаюць увагу, што прадастаўленне такой ільготы не прадугледжваецца пры праездзе ў паяздах рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў паяздах гарадскіх ліній.

Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на сайце pass.rw.by, з дапамогай мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд" і праз тэрміналы самаабслугоўвання.

З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе выкарыстоўваць дыстанцыйныя каналы продажаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі