Фота з архіва
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада 2024 года павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 31 студзеня 2025 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 жніўня 2024 года, павялічыцца на 1,1 працэнта і складзе Br437,8.
Удакладняецца, што гэта чацвёрты пераразлік БПМ у 2024 годзе. З пачатку года гэты нарматыў павялічыўся на 19 працэнтаў.
У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічаюцца ад памеру БПМ. Размова ідзе аб памерах дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплатах да пенсій, дапамогах па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, сацыяльных пенсіях.-0-