Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 студзеня 2026, 19:10

Лукашэнка расказаў, што яго больш за ўсё прываблівае ў Савеце міру
 

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, што яго больш за ўсё прываблівае ў прапанаваным Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам Савеце міру, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Што датычыцца ўдзелу Беларусі ў Савеце міру, Прэзідэнт адзначыў, што аб'ектыўна разумее магчымасці беларускага боку. "Што мы там, для Газы вельмі дапаможам? Калі і дапаможам, то не вельмі. Але мяне прываблівае тое, што, можа, гэты Савет міру, яго нейкія дзеянні, магчымасці распаўсюдзяцца на іншыя часткі планеты, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Перш за ўсё, можа, мы па Украіне нешта дапаможам, абмяркуем неяк і пасадзейнічаем міру, зможам наблізіць, паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва. Вось гэта мяне больш за ўсё прываблівае. А не тое, што мы ўжо там моцна дапаможам Газе. Я ведаю свае магчымасці і магчымасці нашай Беларусі".

"Я гляджу ў будучыню (прымаючы рашэнне аб удзеле ў гэтай новай арганізацыі. - Заўвага БЕЛТА). Можа, не я, а нехта будзе іншы. Можа, дзякуй скажа", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка ад імя Рэспублікі Беларусь падпісаў дакумент аб далучэнні Беларусі да Савета міру і выкананні палажэнняў Статута Савета міру. У поўнай адпаведнасці з прадугледжанай працэдурай, якая была абазначана ў пісьме Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі