20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўручэнні сімвала Дзяржаўнага знака якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, прадукцыя якіх удастоена гэтай высокай ацэнкі па выніках 2025 года, зноў заклікаў да зніжэння затрат, разумнай эканоміі і жорсткай вытворчай дысцыпліны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У снежні мінулага года ў час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу мною абазначана ў ліку прыярытэтных задач на пяцігодку, акрамя якасці, яшчэ і беражлівасць. Гэта вельмі важна для нас, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Зніжэнне затрат, разумная эканомія, жорсткая вытворчая дысцыпліна - бесперапынныя і вельмі важныя працэсы. Нам трэба быць адказнымі гаспадарамі на сваім прадпрыемстве, у сваёй краіне, у жыцці. І тады ў нас атрымаецца".
Кіраўнік дзяржавы шчыра падзякаваў цяперашнім лаўрэатам за выдатныя вынікі. "На бліжэйшы год на кожным ляжыць каласальная адказнасць. За ўменне матываваць астатніх, сумленна канкурыраваць, дзяліцца перадавым вопытам і кіраўніцкімі тэхналогіямі. Паколькі менавіта за лідарам цягнуцца астатнія, асабліва моладзь", - падкрэсліў ён.

"Навагоднія і калядныя святы закончыліся, са снежнымі завеямі і маразамі паспяхова справіліся - надыходзіць час канкрэтных спраў для дасягнення канкрэтных вынікаў, - заявіў Прэзідэнт. - Няхай сённяшняя цырымонія натхніць усіх нас, працаўнікоў Беларусі, на новыя прафесійныя здзяйсненні. Калі вы будзеце паспяховымі, - будзе паспяховай і наша Беларусь".-0-