20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка думае аб набыцці айчынных садовых арэляў вытворчасці "Ольса". Аб гэтым ён заявіў у ходзе цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сярод лаўрэатаў Знака якасці па выніках 2025 года садовыя арэлі "Александрыя". "Вось гэта "Ольса" прыдумала. Я падумаў, што трэба сабе заказаць. І што мяне падштурхнула да гэтага - гэта антымаскітная сетка. Лёг, закрыўся - ні камары, ні мухі (не турбуюць. - Заўвага БЕЛТА). Малайцы", - ацаніў прадукцыю кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту далажылі, што гэта прадукцыя добра прадаецца не толькі ў Беларусі, але таксама ў Расіі і іншых краінах СНД, актыўна бяруць яе гандлёвыя сеткі.-0-