Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2026, 16:03

ЕЭК абнуліла ўвазную пошліну на ферасплаў для металургіі

Фота з архіва
Фота з архіва
20 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне ўстанавіць стаўку ўвазной мытнай пошліны адносна фераніобію ў памеры 0 працэнтаў ад мытнага кошту тэрмінам па 29 лютага 2028 года ўключна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Названы ферасплаў шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці высакаякаснай сталі спецыяльнага прызначэння і з'яўляецца вострадэфіцытнай сыравінай. Адобраная мера мытна-тарыфнага рэгулявання дасць магчымасць знізіць існуючы дэфіцыт сыравіны на ўнутраным рынку, павысіўшы канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыі і павялічыўшы загрузку магутнасцей вытворцаў металапракату ў Еўразійскім эканамічным саюзе", - пракаменціраваў рашэнне дырэктар дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.

Ён растлумачыў, што фераніобій садзейнічае павелічэнню пластычнасці і каразійнай стойкасці пры дабаўленні да гарачатрывалай і нержавеючай сталі, а яго ўвядзенне ў канструкцыйную сталь паляпшае зварнасць, узмацняе трываласць і таксама павышае пластычнасць.

Рашэнне ўступіць у сілу праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

Часовая стаўка ўвазной мытнай пошліны ў памеры 0 працэнтаў ад мытнага кошту прымянялася ўжо ў ЕАЭС адносна фераніобію з 20 снежня 2023 года па 31 снежня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі