Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 жніўня 2022, 13:55

Падрыхтоўка дарог да зімовага сезона: у Мінтрансе расказалі аб планах

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык на прэс-канферэнцыі расказаў аб тым, як беларускія дарогі будуць рыхтавацца да эксплуатацыі ў зімовы сезон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйна ў сярэдзіне лета спецыялісты ведамства пачынаюць рыхтавацца да будучага зімовага сезона і эксплуатацыі ў гэты сезон аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння. Распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы дарог, які зацвярджаецца загадам Мінтранса. Паводле слоў Сяргея Лявончыка, перад Міністэрствам стаіць задача падрыхтаваць усе вытворчыя базы, тэхніку, процігалалёдныя матэрыялы (чыстыя солі, пясчана-салявыя сумесі) у неабходнай колькасці для таго, каб увайсці ў сезон без праблем і складанасцей.

Самае галоўнае для вадзіцеляў - перабудаваць свае паводзіны на дарогах у першы тыдзень пасля пачатку выпадзення ападкаў, калі тэмпература ўсталёўваецца ніжэй за нуль, а дарожным арганізацыям неабходна выконваць прэвентыўныя мерапрыемствы, за кошт якіх важна не дапусціць галалёдзіцы. "У нас распрацаваны адпаведны план, па якім мы рухаемся. Самыя першыя кантрольныя тэрміны надыходзяць 9 верасня. З улікам папярэдніх перыядаў мінулых гадоў мы бачым, што таго матэрыялу, які мы нарыхтоўваем, хапае для выкарыстання на ўвесь зімовы сезон", - адзначыў Сяргей Лявончык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі