Навіны сюжэта
""Марафон адзінства" ў Беларусі "
4 студзеня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Новы, 12-ы па ліку арт-аб'ект "Будучыня Беларусі ў тваіх руках" у рамках рэспубліканскай акцыі "Марафон адзінства" ўрачыста адкрылі ў Салігорску.
Нанесены мурал на 9-павярховы жылы дом, размешчаны на праспекце Міру, які называюць уязной брамай у горад. Праспект Міру быў так названы ў гонар руху "За мір на зямлі".
"Для нас асаблівы гонар знаходзіцца сёння ў Салігорску. Гэта другі па колькасці насельніцтва горад у Мінскай вобласці. Марафон аб'яднаў мноства людзей, а яго галоўнай мэтай стала адзінства дабра і стварэння", - адзначыў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Аляксандр Лук'янаў.
Ён расказаў, што нанясенне мурала на гэты будынак ініцыявала моладзь Салігорскага раёна. "Гэта сімвалічна, бо даўно, яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя, гісторыя горада пачалася менавіта з камсамольскай будоўлі. Мы хацелі б, каб арт-аб'ект быў напамінам для яго жыхароў і гасцей, што наша будучыня ў нашых руках. І мы разам прадоўжым упэўненае развіццё нашай рэспублікі", - падкрэсліў Аляксандр Лук'янаў, падзякаваўшы ўсім, хто ўдзельнічаў у стварэнні мурала.
Вітаючы моладзь свайго горада, старшыня Салігорскага райвыканкама Анатоль Ладыга адзначыў, што адкрыццё арт-аб'екта - яркая старонка ў гісторыі Салігорска. "Менавіта дзякуючы моладзі горад стаў адным з самых паспяховых, крэатыўных. Мы спадзяёмся, што ўсе свае веды вы будзеце накіроўваць на тое, каб наша Беларусь працвітала", - сказаў ён.-0-