Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2022, 19:56

Мінтранс з 23 мая ўводзіць летнія абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінтранс з 23 мая ўводзіць летнія абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 25 лютага 2022 года нумар 3, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў з 11.00 да 20.00 па рэспубліканскіх дарогах (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём дапускаецца рух транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось 6 т.

Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі