Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 сакавіка 2024, 12:17

"Маскі скінуты". Аўдонін аб адкрытым процістаянні з англасаксонскім светам

Фота з архіва
Фота з архіва
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў, чаму кіраўнікі краін постсавецкай прасторы прыслухоўваюцца да Аляксандра Лукашэнкі і што доўгія гады хавалася пад псеўдагуманнай маскай заходніх палітыкаў.

"Мы з вамі, Беларусь і Расія, нашы партнёры на постсавецкай прасторы, у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, на Блізкім Усходзе, у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы выразна зразумелі, хто на самай справе такія англасаксы і якія мэты ставяць, - падкрэсліў Аляксей Аўдонін. - Мы не гаворым нават пра еўрапейцаў. Яны страцілі права на рэалізацыю сваіх інтарэсаў і дзейнічаюць у вектары англасаксонскага свету".
 
Паводле слоў аналітыка, сёння маскі скінуты, таму Захаду ўжо вельмі цяжка ажыццяўляць сваю мяккую сілу, як яны раней дзейнічалі на постсавецкай прасторы пасля развалу Савецкага Саюза: розныя няўрадавыя арганізацыі і фонды, псеўдагуманітарныя мэты, нейкія прапаведнікі. Такімі спосабамі яны адурманьвалі насельніцтва, ангажавалі палітычных і бізнес-кіраўнікоў, забіраючы на гэтай хвалі прадпрыемствы і рэсурсы, спрабуючы такім чынам нажывацца.

"Пасля 2020-га, 2022 года ўсе маскі скінуты, усе іх інтарэсы зразумелыя, - прадоўжыў Аляксей Аўдонін. - Цяпер толькі адкрытае процістаянне з англасаксонскім светам. Беларусь, наш Прэзідэнт увайшлі ў гэта процістаянне значна раней - яшчэ ў дзевяностых гадах, калі былі зроблены рашучыя палітычныя крокі ў адносінах да заходніх пасольстваў і той дзейнасці, якая разгортвалася на тэрыторыі краіны з боку Фонду Сораса".

Эксперт падкрэсліў, што была жорстка спыненая работа розных дэструктыўных фарміраванняў нацыяналістычнага ўкраінскага толку, якія рабілі розныя пратэсты. У тым ліку спынена любая форма праявы арганізаванай злачыннасці, і як вынік - сфарміравана дакладнае і зразумелае эканамічнае, сацыяльнае і палітычнае поле, якое забяспечвала стабільнасць беларускага грамадства.

"Калі ў гэта процістаянне акрамя Беларусі ў адкрытую ўвайшла Расія і Кітай, тая лінія, якую праводзіў наш Прэзідэнт пачынаючы з дзевяностых гадоў, становіцца ўсім ужо зразумелая, - засяродзіў увагу Аляксей Аўдонін. - Яе пачынаюць актыўна падтрымліваць, і атрымліваецца, што Прэзідэнт быў вельмі празорлівы: яго ідэі, яго разуменне працэсаў пацвердзіліся. Цяпер усё больш кіраўнікоў краін постсавецкай прасторы прыслухоўваюцца да Лукашэнкі, разумеюць значнасць яго ідэі ў першую чаргу для свайго народа, краіны, эканомікі і палітычных працэсаў".

І вынікам гэтага разумення становіцца падтрымка інтэграцыйных праектаў на постсавецкай прасторы ў рамках СНД і ЕАЭС. "Мы ведаем, што Прэзідэнт актыўна падтрымлівае ініцыятывы, звязаныя з нашым удзелам не толькі ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС, але і ШАС. Усё гэта арыентавана ў першую чаргу на тое, каб мы эканамічна ўмацоўваліся, а эканоміка з'яўляецца базісам для форм грамадскай свядомасці, як і ідэалогія", - сказаў на заканчэнне ён.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі