20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць перад Камітэтам дзяржаўнай бяспекі задачу выяўляць і аператыўна рэагаваць на факты карупцыйнай дзейнасці і магчымыя спробы крышавання. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні ў структуры органаў дзяржбяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі важная задача, гэта галоўная прычына таго, што я запрасіў вас сюды ў сувязі з назначэннем, - гэта пытанні недапушчэння карупцыі і крышавання ў нашай краіне з боку падкантрольных вам органаў. Вы ведзяце контрразведвальнае забеспячэнне і кантрольных органаў, і праваахоўных органаў. Вы павінны прымаць адпаведныя меры і інфармаваць мяне, калі раптам у некага ўзнікне жаданне пашырыць сваю дзейнасць карупцыйную на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.
"Такое скрытае мышкаванне накшталт крышавання, як гэта прынята ў іншых дзяржавах (мы часта на гэту тэму бачым фільмы па тэлебачанні і гэтак далей), - у нас гэтага быць не павінна. Крышаванне гэта, калі яно ёсць, яно будзе вельмі сур'ёзна ўдараць па нашых людзях. Вось гэта дзікая драбяза: "Я табе дапамагу, ты там мне чагосьці дасі. Ты - мне, я - табе" - гэтага быць у Беларусі не павінна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым нагадаў, каб ведамства, займаючыся разведкай і контрразведкай, не забывала, што ёсць унутраныя праблемы, з якімі трэба весці барацьбу. "Я вельмі спадзяюся на чэкістаў, што, прынамсі, я буду своечасова інфармаваны па тых ці іншых пытаннях. А дзе трэба, вы і самі прымеце адпаведныя меры", - дадаў Прэзідэнт.-0-