Сцяг Панядзелак, 17 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 мая 2024, 18:00

Галадоўка фермераў у Сейме Польшчы прадаўжаецца ўжо тыдзень

Фота агенцтва РАР
Фота агенцтва РАР
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сейме Польшчы ўжо тыдзень прадаўжаецца галадоўка фермераў, якія патрабуюць сустрэчы з прэм'ерам Дональдам Тускам. Аб гэтым інфармуе агенцтва РАР.

"Мы ўсё больш слабеем, самаадчуванне пагаршаецца з-за адмовы ад ежы", - расказаў адзін з удзельнікаў галадоўкі. Кіраўнік урада Польшчы раней адмовіўся сустракацца з удзельнікамі акцыі. "Я не планую сустрэчы з гэтай групай", - сказаў прэм'ер.

Акцыя была пачата 13 мая шасцю фермерамі, якіх у Сейм правялі дэпутаты былой кіруючай партыі "Права і справядлівасць". 18 мая двое галадаючых былі адпраўлены ў бальніцу, чацвёра фермераў прадаўжаюць галадоўку.

Польскія фермеры ўжо на працягу некалькіх месяцаў праводзяць масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Аграрыі патрабуюць абмежаваць або поўнасцю забараніць увоз таннай сельгаспрадукцыі з Украіны. Сельгасвытворцы таксама выказваюць нязгоду са стратэгіяй ЕС "Зялёны курс", якая прадугледжвае дасягненне нулявых вугляродных выкідаў да 2050 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі