Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 мая 2024, 12:31

Пакістан і Ліван абвясцілі жалобу ў сувязі з гібеллю іранскага прэзідэнта Раісі

Фота ISNA
Фота ISNA
20 мая, Мінск /БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Пакістана Міян Мухамад Шахбаз Шарыф абвясціў дзень жалобы ў Пакістане ў знак павагі да прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі, які загінуў у выніку крушэння верталёта, перадае агенцтва IRNA.

"Пакістан меў гонар прымаць прэзідэнта Раісі і міністра замежных спраў Хасейна Аміра Абдалахіяна з гістарычным візітам менш як месяц таму. Яны былі добрымі сябрамі Пакістана", - сказаў прэм'ер-міністр. Кіраўнік урада дадаў, што ў Пакістане будзе аб'яўлены дзень жалобы, будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі "ў знак павагі да прэзідэнта Раісі і яго паплечнікаў, а таксама ў знак салідарнасці з братэрскім Іранам".

Улады Лівана далучыліся да Пакістана і абвясцілі трохдзённую жалобу ў сувязі з гібеллю іранскага лідара Раісі і кіраўніка знешнепалітычнага ведамства краіны. Прэм'ер-міністр Наджыб Мікаці паведаміў, што на працягу трох дзён жалобы ў Ліване будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі і скарэкціравана праграма радыё- і тэлевізійных каналаў.

19 мая верталёт, які перавозіў прэзідэнта Ірана, разбіўся ў іранскай правінцыі Усходні Азербайджан. На борце таксама знаходзіліся міністр замежных спраў ісламскай рэспублікі Хасейн Амір Абдалахіян, губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Малек Рахмаці і пятнічны імам горада Тэбрыз Махамад Алі Але Хашэм. Кіраўнік Іранскага таварыства Чырвонага Паўмесяца Пір Хасейн Коліванд паведаміў, што ўсе пасажыры і экіпаж верталёта загінулі пры крушэнні. Віцэ-прэзідэнт Ірана Махсен Мансуры пацвердзіў паведамленні аб гібелі прэзідэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі