Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2024, 13:21

Як у сталічных школах пройдуць апошнія званкі, выпускныя і ЦЭ, расказалі ў гарвыканкаме

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме расказаў, як у сталіцы пройдуць апошнія званкі, выпускныя вечары і цэнтралізаваныя экзамены, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Стрыгельскі нагадаў, што вучэбныя заняткі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў завершацца 24 мая, для астатніх школьнікаў - 31 мая. На ўзроўні базавай адукацыі школы і гімназіі горада заканчваюць амаль 21,6 тыс. дзяцей, на ўзроўні агульнай сярэдняй - звыш 11,6 тыс. Прыняты неабходныя меры, каб урачыстыя мерапрыемствы прайшлі арганізавана і зладжана.

Для выпускнікоў 11-х класаў 27 і 30 мая праводзяцца выпускныя экзамены. "Іх фармат ужо другі год запар - цэнтралізаваны экзамен. 27 мая навучэнцы здаюць ЦЭ па адным з вучэбных прадметаў на выбар, 30 мая - па адной з дзяржаўных моў (рускай ці беларускай). У Мінску пунктамі правядзення ЦЭ стануць базы 10 ВНУ, - растлумачыў Андрэй Стрыгельскі. - Асноўная задача для адміністрацый раёнаў і кіраўніцтва ўстаноў адукацыі - забяспечыць своечасовую дастаўку і суправаджэнне выпускнікоў да месцаў правядзення экзаменаў".

Таксама ў пунктах здачы ЦЭ забяспечаць медыцынскае абслугоўванне, ахову грамадскага парадку.

Што датычыцца апошніх званкоў і выпускных вечароў, то вызначаны тэрміны і фармат іх правядзення. Так, 25 мая святы "Апошні званок" пройдуць у 10.00 у фармаце ўрачыстых лінеек. У іх прымуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, дэпутаты ўсіх узроўняў, вядомыя дзеячы культуры, спорту, кіраўнікі шэфствуючых прадпрыемстваў, бацькоўская грамадскасць. З 13.00 арганізуюць цырымоніі ўскладання выпускнікамі кветак да манумента "Мінск - горад-герой", да мемарыяльных аб'ектаў у кожным раёне.

Гарадское святочнае мерапрыемства пройдзе ў культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна". "У творчай праграме будуць задзейнічаны больш як 650 удзельнікаў. Медыцынскае абслугоўванне забяспечваецца шасцю брыгадамі. Прадугледжана павелічэнне колькасці рухомага саставу грамадскага транспарту да пачатку і заканчэння свята. Упраўленнем гандлю будуць арганізаваны чатыры дэгустацыйныя пляцоўкі, а камбінатам школьнага харчавання - сем гандлёвых аб'ектаў", - адзначыў Андрэй Стрыгельскі.

Дэлегацыя з ліку 100 мінскіх выпускнікоў адправіцца на рэспубліканскае свята "Апошні званок".

Выпускныя вечары адбудуцца 14 чэрвеня з 21.00. Па фармаце дадзены дакладныя ўстаноўкі: яны праводзяцца толькі на базах устаноў адукацыі. У выключных выпадках па ўзгадненні з адміністрацыямі раёнаў і камітэтам па адукацыі прадугледжана магчымасць арганізацыі мерапрыемстваў на базе ўстаноў дадатковай адукацыі, культуры, дзяржаўных культурна-відовішчных устаноў. Такіх школ, якія праводзяць выпускныя на іншых базах, у сталіцы восем.

Завершацца выпускныя ў 4-6 раніцы. Харчаванне арганізуюць камбінаты школьнага харчавання. У 84 установах у якасці суарганізатараў (у частцы правядзення забаўляльных мерапрыемстваў) прыцягнуты староннія кампаніі і агенцтвы.

Як падкрэсліў Андрэй Стрыгельскі, змястоўнае напаўненне мерапрыемстваў і ажыццяўленне бяспечных умоў знаходжання дзяцей будзе на асаблівым кантролі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі