Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2024, 13:14

Сергяенка: Эбрахім Раісі ўнёс значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-іранскіх адносін

Эбрахім Раісі. Фота з архіва
Эбрахім Раісі. Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка перадаў спачуванні старшыні Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран Махамад-Багеру Галібафу ў сувязі з гібеллю прэзідэнта краіны Эбрахіма Раісі і дзяржаўных дзеячаў, якія яго суправаджалі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі і асоб, якія суправаджалі яго, у выніку крушэння верталёта, - адзначыў Ігар Сергяенка. - Служэнне прэзідэнта Эбрахіма Раісі народу Ірана з'яўляецца сапраўдным прыкладам вернасці дзяржаўным інтарэсам і клопату пра грамадзян. Мы захаваем памяць аб ім як аб палітыку, які ўнёс значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-іранскіх адносін".

Парламентарыі Рэспублікі Беларусь падзяляюць смутак народа Ісламскай Рэспублікі Іран наконт вялікай страты і ўпэўнены ў захаванні мужнасці і стойкасці ў такіх няпростых умовах, падкрэсліў спікер.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі