Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2023, 16:07

Як праз кнігу абудзіць у моладзі шчырыя патрыятычныя пачуцці? Пярцоў задаў тон сімпозіуму літаратараў

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чалавека з ранняга дзяцінства фарміруе кніга, адзначыў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на Міжнародным сімпозіуме літаратараў "Пісьменнік і час. Някніжны свет", які праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нават тыя, хто карыстаецца кнігай у яе электронным выглядзе або аўдыякнігай, усё роўна звяртаюцца да кнігі. Чалавека з самага ранняга ўзросту фарміруе кніга. І якім ён стане, залежыць не толькі ад школьных падручнікаў, але і ад мастацкай літаратуры, якая дае яму герояў, адмоўныя і станоўчыя вобразы", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Міністр падкрэсліў важнасць таго, што на сімпозіуме прысутнічае моладзь. "На кожнай з папярэдніх дыскусій мы задавалі пытанне: як прыцягнуць маладога чалавека да кнігі. Не толькі да абавязковай, якая прапісана ў школьнай або вузаўскай праграме, не толькі падручнікаў або дапаможнай літаратуры, але і да кнігі, якую мы лічым must have, каб вы сфарміраваліся як асобы, мелі свой персанальны светапогляд і пазіцыю адносна ўсялякіх падзей у гісторыі, якая ў тым ліку ствараецца непасрэдна цяпер", - адзначыў ён.

Уладзімір Пярцоў упэўнены, што падыход, калі маладых людзей абавязваюць чытаць тую ці іншую літаратуру, - не выйсце з сітуацыі. Гэта не дасць магчымасць абудзіць у моладзі шчырыя патрыятычныя пачуцці. Важна, каб чалавек "сам сваёй рукой пацягнуўся за гэтай кнігай, якая фарміруе ў ім патрыёта, чалавека, які любіць сваю радзіму і гатовы ў любы момант стаць на яе абарону", дадаў міністр.

Міністр таксама заўважыў, што прысутныя на сімпозіуме аўтары нават у кавідныя часы праводзілі сотні сустрэч з чытачамі, простымі грамадзянамі. Яны даносілі сваю грамадзянскую пазіцыю мастацкім словам, вобразамі і іншымі формамі пераканання, каб у няпросты перыяд процістаяць вялікай агрэсіі, якая ішла ў асноўным праз электронныя платформы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі