Сцяг Панядзелак, 6 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 студзеня 2025, 16:09

Гузель: прадзюсары ў Беларусі могуць прыехаць у любы горад і дапамагчы рэалізавацца будучым артыстам

4 студзеня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадзюсары могуць прыехаць у любы горад і даць магчымасць рэалізавацца людзям без музычнай адукацыі. Аб гэтым у час "Знакавай сустрэчы" журналістам заявіў прадстаўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства", дырэктар ТАА "Музычная медыякампанія" Андрэй Гузель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не бывае такіх умоў і такога часу, калі артысты не патрэбны. Здаўна было прынята, каб людзі нейкім чынам адпачывалі, весяліліся. І грэх гэтым не займацца, калі ў краіне створаны ўсе ўмовы. Дзякуючы палітыцы нашай дзяржавы, дзякуючы створаным у краіне умовам прадзюсары могуць прыехаць ва ўсе гарады, на ўсе прадпрыемствы і даць магчымасць рэалізавацца людзям, у якіх няма музычнай адукацыі", - сказаў Андрэй Гузель. 
Дырэктар "Музычнай медыякампаніі" адзначыў, што ў кожнага артыста ёсць свая аўдыторыя: "Хтосьці, напрыклад, не глядзіць тэлевізар, а хтосьці сочыць за артыстамі ў сацыяльных сетках і гэтак далей. Але гэтыя рэчы не выключаюць, а дапаўняюць адзін аднаго. Часта блогеры імкнуцца трапіць у тэлевізар, а журналісты - стаць блогерамі. Таму важна ўлічваць мэтавую аўдыторыю, на якую мы працуем".-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі