Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2023, 11:03

Дзеянні польскіх улад могуць прывесці да калапсу. ДПК аб закрыцці пункта пропуску "Баброўнікі"

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеянні польскіх улад могуць прывесці да калапсу па абодва бакі граніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Закрыццё пункта пропуску "Баброўнікі" польскія афіцыйныя асобы аргументуюць забеспячэннем грамадскай бяспекі. Між тым беларускі бок не бачыць падстаў для закрыцця пункта пропуску, а сама прычына не адпавядае рэальнасці з-за адсутнасці пагрозы з тэрыторыі нашай краіны.

"Пачынаючы з 2020 года польскія ўлады закрывалі каналы міжнародных зносін пад рознымі прычынамі. У выніку такіх рашэнняў з 6 пунктаў пропуску функцыянавалі толькі 3, што негатыўна ўплывала на абстаноўку па абодва бакі граніцы і прыводзіла да акцый пратэсту польскіх грузаперавозчыкаў, якія фактычна жылі ў чэргах з-за маруднага афармлення польскага боку", - адзначылі ў ДПК.

Пасля закрыцця яшчэ аднаго польскага пункта пропуску сітуацыя яшчэ больш ускладніцца і можа прывесці да калапсу ў прыграніччы, паколькі нагрузка на два астатнія пункты пропуску катастрафічна павялічыцца. Велікагрузы змогуць перасякаць граніцу на польскім напрамку толькі праз пункт пропуску "Кукурыкі" ("Казловічы"), а легкавушкі - толькі праз пункт пропуску "Цярэспаль" ("Брэст").

Больш таго, грамадзяне Польшчы, якія прыбываюць у Беларусь па бязвізе, змогуць уехаць толькі праз пункт пропуску "Цярэспаль". З пачатку дзеяння бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь прыбыла каля 26 тыс. грамадзян Польшчы, амаль 10 тыс. з якіх - праз пункт пропуску "Баброўнікі".

"Рашэнне польскага боку аб закрыцці яшчэ аднаго канала міжнародных зносін у рэальнасці накіравана не на забеспячэнне грамадскай бяспекі, а на далейшае абвастрэнне сітуацыі на граніцы і абмежаванне ўзаемных паездак грамадзян", - канстатавалі ў ДПК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі