Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2025, 13:10

Дэпутаты 22-26 верасня будуць працаваць у выбарчых акругах

Фота з архіва
Фота з архіва
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з 22 па 26 верасня працуюць у выбарчых акругах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Традыцыйна парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Акрамя таго, дэпутаты прымуць удзел у грамадска-палітычных акцыях.

Асаблівую ўвагу дэпутацкі корпус плануе ўдзяліць вывучэнню сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёнах.

На кантролі парламентарыяў застаецца сельскагаспадарчая тэматыка. У прыватнасці, работа малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, асартымент тавараў сезонных сельскагаспадарчых кірмашоў і іх даступнасць для насельніцтва, арганізацыя свят працаўнікоў вёскі "Дажынкі", працэс фарміравання стабілізацыйных фондаў і інш.

Таксама ў полі зроку дэпутатаў будуць падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона, пытанні развіцця інфраструктуры ў сельскай мясцовасці, забяспечанасці арэндным жыллём.

Акрамя таго, заканадаўцы звернуць увагу на тое, як працуюць на практыцы нормы нядаўна прынятых законаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі