Сцяг Пятніца, 18 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2025, 14:58

Дажджы, навальніцы і да +26°С. Якім будзе надвор'е 22 мая

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і да плюс 26 градусаў чакаецца ў Беларусі 22 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Днём месцамі па паўночным захадзе пройдуць моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, ноччу слабы, днём 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём - ад плюс 21 да 26 градусаў, у паўночна-заходніх раёнах слупок тэрмометра будзе знаходзіцца ў межах 18-20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі