Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2024, 12:04

Да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 11 красавіка

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 11 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с, ноччу месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 па паўночным захадзе да плюс 11 па паўднёвым усходзе, днём - 13-19 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі