Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2021, 09:50

Чупрыс: Беларусь і краіны ЕС павінны сумеснымі намаганнямі дапамагчы мігрантам, якія знаходзяцца на граніцы

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і краіны Еўрапейскага саюза павінны сумеснымі намаганнямі дапамагчы мігрантам, якія заселі на граніцы. Такое меркаванне выказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Кіраўнікам сумежных дзяржаў (Польшчы, Літвы), а таксама іншых дзяржаў Еўрасаюза неабходна пачаць весці дыялог з кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь на прадмет выбудоўвання дарожнай карты, каб не дапусціць пагаршэння сітуацыі і пераадолець магчымыя вельмі негатыўныя наступствы, якія могуць прывесці да чалавечых ахвяр (мы ўжо бачым такія прыклады), каб яшчэ больш не ставіць пад рызыку сем'і з дзецьмі і вырашыць іншыя сумежныя пытанні, аб якіх мы яшчэ, можа, нават не здагадваемся. Гэта значыць нам патрэбна такая дарожная карта, каб мы сумеснымі намаганнямі дапамаглі гэтым людзям", - лічыць Вольга Чупрыс.

Да вырашэння такой праблемы, на яе думку, таксама павінны далучыцца вярхоўныя камісары ААН па правах чалавека і справах бежанцаў.

У той жа час намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што неабходна даць прававую ацэнку дзеянням еўрапейскага боку і, у прыватнасці, польскіх пагранічнікаў. "Неабходна правесці ацэнку на прадмет парушэння агульных норм аб правах чалавека (а іх цэлы веер), норм аб правах слабаабароненых катэгорый асоб (бежанцы, перасяленцы, жанчыны і дзеці). Нарэшце, неабходна ацаніць на прадмет учынення правапарушэнняў, у тым ліку крымінальных злачынстваў, польскімі пагранічнікамі ў адносінах да названых асоб, гэта значыць даць юрыдычную ацэнку іх дзеянням", - упэўнена Вольга Чупрыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі