Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2022, 17:23

Больш за 44 тыс. нацыянальных наглядальнікаў акрэдытаваны для работы на рэферэндуме

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За дзень да пачатку датэрміновага галасавання камісіямі па рэферэндуме акрэдытаваны 44 296 нацыянальных наглядальнікаў і 131 міжнародны наглядальнік. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

Большасць наглядальнікаў (31 644) прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні: прафесійныя саюзы, якія ўваходзяць у ФПБ (9439), БРСМ (5017), "Белая Русь" (4963), "Беларускі саюз жанчын" (4235).

Палітычныя партыі накіравалі ў камісіі па рэферэндуме 2087 наглядальнікаў, большасць з іх (1222) ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Працоўныя калектывы накіравалі 6312 наглядальнікаў, грамадзяне - 6953.

Што датычыцца міжнародных наглядальнікаў, то 116 прадстаўляюць Місію наглядальнікаў ад СНД, у тым ліку 36 накіраваны Міжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў - удзельніц СНД, таксама 12 наглядальнікаў акрэдытаваны ад Цэнтральных выбарчых органаў Азербайджана, Арменіі, Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, 3 - ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Працэс накіравання наглядальнікаў прадаўжаецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі