Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2021, 18:42

БНТУ і БЕЛДЖЫ падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшла сустрэча з генеральным дырэктарам СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзем Свідзерскім, у ходзе якой паміж універсітэтам і прадпрыемствам у мэтах умацавання супрацоўніцтва і пашырэння сувязей у галіне адукацыі і навуковых даследаванняў быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве (сумеснай дзейнасці). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

У пачатку сустрэчы рэктар БНТУ Сяргей Харытончык адзначыў, што сённяшняя сустрэча - пачатак плённага супрацоўніцтва паміж ВНУ і СЗАТ "БЕЛДЖЫ". "Нашы каледжы, якія знаходзяцца ў Гомелі і Барысаве, супрацоўнічаюць з "БЕЛДЖЫ", а ўніверсітэт арганізуе выкладчыкам экскурсіі на вытворчасць. Мы выпускаем спецыялістаў, якія павінны працаваць на гэтым прадпрыемстве, і нам неабходна развіваць сумесную дзейнасць, - сказаў ён. - У перспектыве нашы студэнты змогуць працаваць у вядомай сусветнай кампаніі".

Генадзь Свідзерскі таксама адзначыў важнасць узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж рэальным сектарам эканомікі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. "Ёсць вялікія знешнія змяненні, выклікі, на якія мы можам рэагаваць толькі кансалідуючы намаганні вышэйшых навучальных устаноў, студэнтаў і прамысловых прадпрыемстваў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі