Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2024, 16:57

Беларусь заклікае ФАО асудзіць безадказную санкцыйную палітыку ЕС

Фота з архіва
Фота з архіва
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ФАО зрабіла заяву, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

"У сувязі з мяркуемым увядзеннем Еўрапейскім саюзам новых абмежаванняў на свабодны гандаль прадуктамі харчавання, кармамі для жывёл і сыравінай для іх вытворчасці Рэспубліка Беларусь звярнулася да дзяржаў - членаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) з заклікам асудзіць эгаістычную і безадказную санкцыйную палітыку ЕС", - гаворыцца ў заяве.

Беларусь прапанавала таксама абмеркаваць гэту праблему на бліжэйшым пасяджэнні Савета ФАО.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі