Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 снежня 2020, 14:51

Лукашэнка разлічвае на канструктыўнае супрацоўніцтва Кубы і Узбекістана з краінамі ЕАЭС

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на канструктыўнае супрацоўніцтва Кубы і Узбекістана з краінамі ЕАЭС. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на якім і было прынята рашэнне аб атрыманні статусу наглядальніка гэтымі дзвюма дзяржавамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі, якая ў бягучым годзе старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, прывітаў гэтыя дзве краіны ў новым статусе і пажадаў ім паспяховай работы.

Ён асабліва адзначыў важнасць прысутнасці Узбекістана ў гэтым інтэграцыйным аб'яднанні.

Што датычыцца Кубы, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Куба толькі геаграфічна далёкая ад нас, а гістарычна вы заўсёды былі з намі. Мы добра ведаем вас з часоў Савецкага Саюза. Упэўнены, што ваш уклад у пашырэнне нашага эканамічнага супрацоўніцтва будзе значны. Упэўнены, што і Куба, і Венесуэла, з якімі мы ўсе, члены саюза, падтрымліваем добрыя адносіны, будуць добрай асновай для нашага супрацоўніцтва з усёй Лацінскай Амерыкай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі