Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, чаго чакае ад новага складу беларускага парламента

Прэзідэнт 16.09.2019 | 11:32
У час сустрэчы
У час сустрэчы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент павінен прадстаўляць усе слаі беларускага грамадства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж або горшы, значыць няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта патрэбна будзе, павядуць рэспубліку наперад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што парламент павінен прадстаўляць усе слаі беларускага грамадства: ад моладзі да пажылых людзей. На думку кіраўніка дзяржавы, прафсаюзныя і грамадскія арганізацыі, партыі павінны вылучыць у парламент сваіх кандыдатаў і адстойваць іх.

"Калі ў нас існуюць сапраўдныя апазіцыйныя партыі - і яны павінны вылучаць сваіх кандыдатаў і абараняць іх у ходзе перадвыбарнай кампаніі. Гэта таксама вельмі важна. Парламент павінен прадстаўляць усе слаі нашага грамадства, каб не было размоў, што ў моладзі там няма прадстаўніцтва або ў старых людзей сваіх дэпутатаў. Яны павінны быць, - перакананы Прэзідэнт. - Яны, магчыма, мысляць крыху па-іншаму, чым сярэднія слаі насельніцтва, чым рабочыя, сяляне і частка інтэлігенцыі, але гэта частка нашага грамадства, мы павінны чуць іх голас. Гэта мой прынцыповы падыход".

Лукашэнка лічыць важным паскорыць работу парламента над прыняццем бюджэтных дакументаў на 2020 годЛукашэнка лічыць важным паскорыць работу парламента над прыняццем бюджэтных дакументаў на 2020 год
"Мы ўступаем у новы год - фінансавы, эканамічны, як хочаце яго можна называць - і ў вельмі важны палітычны перыяд (ці тое яшчэ будзе ў будучым годзе). Таму нам вельмі неабходна разгледзець і прыняць асноўныя планавыя фінансавыя дакументы на будучы год", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Я гэта не ўтойваю: мы такіх дэпутатаў павінны прасоўваць і падтрымліваць. Мы не будзем стаяць убаку. Галоўнае, каб было стабільна і да ўлады, у парламент прыйшлі нармальныя людзі, якія будуць не разбураць, а ствараць, і пажадана на той аснове, якая сёння створана ў нашай Беларусі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама папрасіў Уладзіміра Андрэйчанку "не кідаць на волю лёсу" дэпутатаў, якія завяршаюць сваю работу ў парламенце. Магчыма, адзначыў кіраўнік дзяржавы, яны бачаць сябе ў гаспадарчай дзейнасці і ў іншых органах улады. "Усё ж такі гэты перыяд - вельмі добрая школа. Дэпутат вучыўся нягледзячы на свой узрост. Таму тыя, хто захочуць працаваць на карысць Беларусі і заўтра, мы іх не павінны страціць. Трэба іх працаўладкоўваць у залежнасці ад жадання працаваць і прафесіяналізму, а прафесіяналаў там шмат", - канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што амаль 30-35 працэнтаў цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў зноў павінны пазмагацца за дэпутацкі мандат. Гэта, падкрэсліў ён, дапаможа захаваць пераемнасць у беларускім парламенце. "У адваротным выпадку прыйдуць абсалютна новыя людзі і іх трэба будзе паўтара года вучыць. Пажадана гэта ядро цяперашняга парламента захаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, трэба падтрымліваць і жанчын, якія вылучаюць свае кандыдатуры. "Мы пераканаліся ўжо: трэць у парламенце жанчын - гэта стабільны парламент. Мужыкі не дурэюць там, не скачуць, не бегаюць - сорамна перад жанчынамі. Гэта вельмі моцны стабілізуючы фактар у любым грамадстве", - звярнуў увагу Прэзідэнт. Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу адзначыў, што сёння Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых краін па колькасці жанчын-парламентарыяў.-0-

Андрэйчанка: будзем працаваць інтэнсіўна, каб не пакідаць вялікую "спадчыну" новым дэпутатамАндрэйчанка: будзем працаваць інтэнсіўна, каб не пакідаць вялікую "спадчыну" новым дэпутатам
"Трэба будзе выканаць яшчэ вялікі аб'ём работ. На разглядзе знаходзяцца 60 пытанняў, з іх 40 уключаны ў графік работы", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.