Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 снежня 2020, 15:17

Лукашэнка прапанаваў Узбекістану стаць членам ЕАЭС

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Узбекістану далучыцца да Еўразійскага эканамічнага саюза і стаць яго паўнапраўным членам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідары краін ЕАЭС сёння зацвердзілі рашэнне аб надзяленні Узбекістана статусам наглядальніка пры ЕАЭС. "Мы ўпэўнены, што вы нядоўга будзеце назіраць за намі і ў бліжэйшы час прымеце рашэнне і станеце паўнапраўным членам нашага саюза, як вы вельмі правільна сказалі, калі гэта будзе выгадна ўзбекскаму народу. Вы ведаеце, што мы заўсёды чакаем вас у нашым саюзе як паўнапраўнага члена", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў адзначыў: у яго краіне з вялікай цікавасцю назіраюць за развіццём інтэграцыйных працэсаў і дзейнасцю ЕАЭС. "Асабліва адзначаем усё большы міжнародны аўтарытэт арганізацыі і шырокую геаграфію практычнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, краіны ЕАЭС з'яўляюцца для Узбекістана асноўнымі гандлёвымі партнёрамі. "Важна больш поўна выкарыстоўваць велізарны патэнцыял нашых краін, сумесна ўстараняць бар'еры і перашкоды ў гандлёвых адносінах, узаемна фарміраваць новыя рынкі, - адзначыў Шаўкат Мірзіёеў. - Эканомікі нашых краін шмат у чым дапаўняюць адна адну, нават па тых напрамках, дзе яшчэ пару гадоў таму мы канкурыравалі. Нашы вядучыя прадпрыемствы наладзілі эфектыўную кааперацыю і сумесна асвойваюць рынкі трэціх краін. Мы зацікаўлены ў паглыбленні прамысловай кааперацыі і фарміраванні ўстойлівых ланцужкоў стварэння дабаўленай вартасці на аснове перадавога вопыту і інавацыйных падыходаў".

Шаўкат Мірзіёеў падзякаваў за рашэнне кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС аб надзяленні Узбекістана статусам наглядальніка і выказаў надзею, што яно "адкрые шырокія магчымасці для далейшага ўмацавання адносін дружбы і шматпланавага супрацоўніцтва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі