Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2025, 09:49

Лукашэнка павіншаваў Старшыню Калегіі ЕЭК Бакытжана Сагінтаева з днём нараджэння

Бакытжан Сагінтаеў. Фота з архіва
Бакытжан Сагінтаеў. Фота з архіва
13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжана Сагінтаева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы шматгадовы вопыт дзяржаўнай службы і асабісты ўдзел у станаўленні Еўразійскага эканамічнага саюза дастойны высокай ацэнкі і прызнання, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам работа асноўнага інтэграцыйнага штаба ЕАЭС - Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі - будзе і ў далейшым накіравана на ўмацаванне партнёрства і пабудову ўстойлівых эканамічных сувязей паміж дзяржавамі - членамі саюза на прынцыпах салідарнасці і ўзаемнага даверу".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Бакытжану Сагінтаеву добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў на карысць развіцця ЕАЭС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі