
Эмір Дзяржавы Катар шэйх Тамім бен Хамад аль-Тані. Фота Агенцтва Анадолу
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступіла віншаванне ад Эміра Дзяржавы Катар шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Эмір пажадаў кіраўніку беларускай дзяржавы дабрабыту і поспеху, а Беларусі - далейшага працвітання і развіцця. Ён таксама выказаўся за ўмацаванне дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі ў наступныя гады.
Віншаванні таксама паступілі ад намесніка Эміра шэйха Абдалы бен Хамада аль-Тані і прэм'ер-міністра - міністра замежных спраў Катара шэйха Махамеда бен Абдэльрахмана бен Джасема аль-Тані.-0-