Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2021, 16:01

Вальфовіч: украінскае кіраўніцтва ўзяло курс не на міралюбівую палітыку

8 снежня, Маларыцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пракаменціраваў сёння журналістам інцыдэнт аб парушэнні дзяржаўнай граніцы ўкраінскім верталётам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў большай ступені ўдзялялі ўвагу абароне заходніх граніц - з Польшчай, Літвой. Сёння наша паўднёвая суседка Украіна пачала займаць недружалюбную пазіцыю ў адносінах да Беларусі, хоць беларусы і ўкраінцы заўсёды жылі ў міры, згодзе і добрасуседстве. У нас адзіныя карані і мінулае. Але, напэўна, украінскае кіраўніцтва ўзяло курс не на міралюбівую палітыку. Яны глядзяць на Захад (або ім дыктуюць) і спрабуюць пад выглядам барацьбы з незаконнай міграцыяй праводзіць нейкія вучэнні", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён звярнуў увагу, што вучэнні праводзяць на палігонах. "Чамусьці ўкраінскае кіраўніцтва іх вырашыла правесці практычна на дзяржаўнай граніцы пад выглядам барацьбы з нелегальнай міграцыяй, разгортваючы групоўку ўзброеных сіл, цяжкае ўзбраенне, прыцягваючы верталёты і баявыя самалёты. Напэўна, глядзяць на палякаў, як тыя змагаюцца з мігрантамі, прымяняючы вадамёты, слёзатачывы газ. Добра, што не дайшло да агнястрэльных сродкаў прымянення. Гэта можа прывесці да лакальнага канфлікту. Вельмі б гэтага не хацелася. Нядаўні выпадак парушэння граніцы баявым верталётам Узброеных Сіл Украіны - сведчанне таго. Што гэта было з пункту гледжання ацэнкі ваеннага складніка: правакацыя, няўмелае выкананне дзеянняў, неабучанасць пілотаў або проста разгільдзяйства лётчыкаў? Але гэта не тая прычына, каб такім чынам паказваць сваю "ўдаласць", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.

"Хацелася б, каб такіх інцыдэнтаў не было. З беларускага боку мы не даём ніякіх падстаў для гэтага. У нас не разгортваюцца групоўкі войскаў уздоўж дзяржграніцы ні на захадзе, ні на поўдні. Мы не праводзім пазапланавыя вучэнні. Напэўна, трэба ўзяць прыклад з украінскіх калег і таксама паблізу граніцы правесці вучэнні. У чым нас папракаць: у люстраных мерах у адказ? Вядома, такога не хацелася б", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён адзначыў: у Беларусі заўсёды былі нармальныя адносіны і ўзаемадзеянне па лініі пагранічных ведамстваў з краінамі-суседзямі. "Хацелася б, каб тыя часы вярнуліся і ўзаемадзеянне па лініі пагранічных органаў стала канструктыўным: узаемапавага, давер, абмен інфармацыяй. Гэта будзе садзейнічаць пытанням бяспекі як народаў сумежных краін, так і Беларусі", - перакананы дзяржсакратар Савета бяспекі.

Таксама Аляксандр Вальфовіч выказаў занепакоенасць сітуацыяй з чэргамі ў пунктах пропуску, дзе з беларускага боку ў вялікай колькасці знаходзіцца грузавы транспарт, які ідзе транзітам праз нашу краіну. "Хацелася б, каб у гэтым годзе праблема была вырашана, каб перавозчыкі не адчувалі нязручнасцей. З беларускага боку робіцца ўсё: мы выконваем усе нормы і патрабаванні. Не раз паведамлялі сумежнаму боку, што трэба прымаць нейкія канструктыўныя меры. На жаль, ні з Польшчы, ні з Літвы інфармацыі ў адказ няма", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі