Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2024, 10:24

У Беларусі цукровыя буракі пасеяны больш як на 94 працэнтах плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі цукровыя буракі пасеяны на 94,4 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 1268,9 тыс. га - 53,6 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 567 тыс. га, што складае 92,1 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 27 тыс. га, што складае 43,8 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў, а цукровыя буракі - на 97,5 тыс. га (94,4 працэнта). Кукурузу пасеялі на 382,9 тыс. га (31,2 працэнта ад плана), у тым ліку на зерне - на 68,8 працэнта. Бульбу пасадзілі на 4,79 тыс. га, або 28,7 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры - на 2,17 тыс. га (43,2 працэнта).

Аднагадовыя травы пасеяны на 131,4 тыс. га плошчаў (59,8 працэнта). Лёну пасеяна на 38,3 тыс. га (77,3 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі