Сцяг Панядзелак, 24 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 мая 2024, 18:50

Нацыянальны фестываль беларускай песні і пазіі "Маладзечна-2024" пройдзе 14 і 15 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" пройдзе 14 і 15 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Старт музычна-паэтычнага форуму запланаваны на 11 чэрвеня. Напярэдадні фестывалю адбудуцца сустрэчы вядомых творчых людзей і літаратараў з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна, пройдуць мерапрыемствы ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі "Разам з мастацтвам" і рэспубліканскай харавой акцыі "Помнім, шануем, ганарымся".

Галоўныя мерапрыемствы фестывалю - гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю на сцэне Летняга амфітэатра і Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Палацы культуры - пройдуць 14 і 15 чэрвеня. З 11 па 15 чэрвеня запланавана правядзенне больш як 60 мерапрыемстваў, якія прадэманструюць музычную і літаратурную спадчыну, а таксама дасягненні ў прафесійным мастацтве і аматарскай творчасці.

Больш падрабязную інфармацыю пра фестываль можна знайсці на сайце festyval.by.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі