Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лістапада 2019, 09:47

У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 4,69 працэнта

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 4,69 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 3,89 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці, уключаных у спісы. У Віцебскай вобласці яўка склала 5,52 працэнта, у Гомельскай - 4,82 працэнта, у Гродзенскай - 3,68 працэнта.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшлі 4,87 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 4,63 працэнта, у Мінску - 5,14 працэнта.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключана амаль 6,9 млн чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі