Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 красавіка 2021, 16:41

У МЗС Беларусі пракаменціравалі ўвядзенне ЗША новага пакета санкцый супраць Расіі

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі па просьбе журналістаў пракаменціравалі ўвядзенне ЗША новага пакета санкцый супраць Расіі, паведамляе БЕЛТА.

"Мы ў прынцыпе лічым і не раз гаварылі аб гэтым, што санкцыі - заведама бескарысны і контрпрадукцыйны інструмент. Больш таго, па сутнасці, гэта наўмыснае шкодніцтва. Усё прыкрываецца зручнай прычынай, а на самай справе свядома наносіцца ўрон кампаніям, дабрабыту грамадзян, у тым ліку і тых краін, якія ўводзяць санкцыі. Парушаюцца дзелавыя кантакты, генерыруецца напружанне, узмацняецца нестабільнасць у глабальным маштабе і гэтак далей", - адзначылі ў МЗС.

Пры гэтым у беларускім знешнепалітычным ведамстве ўпэўнены, што ніякага эфекту, акрамя ўрону, такія крокі ЗША не прынясуць - гэтак жа, як ужо было ў мінулым.

"Мы супраць такога стылю адносін і выступаем за канструктыўны і ўзаемапаважлівы расійска-амерыканскі дыялог. Гэта надзвычай важна яшчэ і таму, што гэты працэс аказвае істотны ўплыў на бяспеку і стабільнасць у нашым рэгіёне. Для нас гэта таксама яшчэ адзін індыкатар, ці можна давяраць некаторым нашым партнёрам, а таксама сігнал да яшчэ больш актыўнага развіцця супрацоўніцтва з разлікам на ўласныя сілы ў рамках ЕАЭС і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў", - рэзюмавалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі