
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка на выбарчых участках спакойная. Якіх-небудзь здарэнняў у ноч з 16 на 17 лістапада на іх не фіксавалася. Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў штатным рэжыме. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, скаргаў ад нацыянальных наглядальнікаў не паступала.
"Пакуль абстаноўка абсалютна спакойная, - сказала яна. - Думаю, актыўнасць і звязаныя з гэтым пэўныя спрэчкі будуць нарастаць па меры набліжэння да 20.00, да завяршэння галасавання".
Лідзія Ярмошына дадала, што за мінулую ноч, паводле даных органаў унутраных спраў, здарэнняў, звязаных з выбарамі, з выбарчымі ўчасткамі, зафіксавана не было.
У час брыфінгу яна праінфармавала, што за перыяд выбарчай кампаніі паступіла 938 зваротаў наконт агітацыі, парадку падліку галасоў і г.д.-0-