Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 жніўня 2021, 19:40

Эйсмант: прэзідэнцкія выбары ў мінулым годзе маглі быць перанесены, але Лукашэнка настаяў на іх правядзенні

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў мінулым годзе маглі б быць перанесены, але кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка настаяў на іх правядзенні ва ўстаноўленыя тэрміны. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у дакументальным серыяле "Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі". Першую серыю "Змова" паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Наталля Эйсмант заўважыла, што ў першую хвалю пандэміі беларускае грамадства было празмерна напружана, як аголены нерв, паколькі ўсе бачылі, што адбываецца ў свеце. Гэту сітуацыю скарысталі праціўнікі дзеючай улады.

"Паводле прызнання Прэзідэнта, ён жа тады перадвыбарнай кампаніяй не займаўся наогул. Ён займаўся здароўем і жыццём людзей. Раніцай, днём, вечарам, а часам і ноччу - Прэзідэнту дзясятак разоў на дзень клалі на стол зводкі. Кожны чалавек з цяжкіх на ШВЛ быў на асабістым кантролі, кожная смерць разбіралася і аналізавалася", - расказала Наталля Эйсмант.

"Гучалі ж вельмі розныя прапановы. Наколькі прасцей было ўзяць і аб'явіць лакдаўн, закрыць людзей і забараніць ім увогуле выходзіць на вуліцу. І нават перанесці выбары. Тады ж пад кавід можна было зрабіць што хочаш і грамадства гэта прыняло б. Але Прэзідэнт сказаў: выбары пройдуць строга ў адпаведнасці з Канстытуцыяй", - заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі