Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:39 11 лістапада 2021

У Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы змогуць абслугоўваць і рамантаваць сельгастэхніку

У Гарадоцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы 11 лістапада адкрылі майстэрню па тэхнічным абслугоўванні і рамонце сельскагаспадарчых машын у рэсурсным цэнтры навучальнай установы. Рэсурсны цэнтр выступае як структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі. Тут створаны ўмовы для якаснага засваення вучнямі вучэбных праграм вытворчага навучання, практыкі, набыцця навыкаў работы на сучасным абсталяванні пры засваенні імі адукацыйных праграм.

Гарадоцкі каледж плануе ў будучым рамантаваць рухавікі трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна і вобласці. Гэта будзе каштаваць танней для арганізацый, навучэнцы змогуць атрымаць вопыт і набіваць руку ў гэтай справе. Частку заробленых грошай будуць траціць на далейшае развіццё майстэрняў.

На здымку: старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў аглядае майстэрню.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі